Ціханоўская заклікала генсека АБСЕ ў дыялогу з Мінскам уздымаць пытанні вызвалення палітвязняў На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне яна заклікала генсека АБСЕ Ферыдуна Сінірліёглу дамагацца вызвалення палітвязняў, спынення рэпрэсій і вайны Расіі супраць Украіны падчас кантактаў з Мінскам. “Важна, каб кожны кантакт з рэжымам дапамагаў дамагчыся канкрэтных вынікаў — вызвалення людзей, спынення пераследу і крокаў да міру”, — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба. ☝️Сінірліёглу наведаў Мінск 3–4 лістапада — гэта быў яго першы афіцыйны візіт на пасадзе генсека. Ён сустрэўся з Лукашэнкам і Рыжанковым, удзельнічаў у "Мінскай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы" і "пацвердзіў цэнтральную ролю АБСЕ як пляцоўкі для дыялогу". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 t.me/tsikhanouskaya