Ціханоўская паразмаўляла з кіраўнікамі ўрадаў Грузіі і Венгрыі Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 12 лістапада падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне правяла сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў Грузіі і Венгрыі, паведамляе прэс-служба палітыка. У размове з прэм'ер-міністрам Грузіі Іракліем Кабахідзэ і міністрам замежных спраў Макай Бачарышвілі Ціханоўская "узняла пытанні, якія тычацца беларусаў, што пражываюць у гэтай краіне, у прыватнасці цяжкасці з афармленнем дакументаў, легалізацыяй і атрыманнем дазволаў на пражыванне". Яна падкрэсліла важнасць абароны правоў беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму праз палітычны пераслед. Таксама дэмлідар упершыню сустрэлася з прэм'ер-міністрам Венгрыі Петэрам Мадзярам. Павіншаваўшы яго з перамогай на парламенцкіх выбарах, яна выказала спадзяванне на развіццё супрацоўніцтва. Бакі абмеркавалі перспектыву візіту Ціханоўскай у Будапешт. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТГ Святланы Ціханоўскай