Ціханоўская абмеркавала з кіраўніцай Еўракамісіі падтрымку беларускіх незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 12 лістапада сустрэлася ў Дубліне са старшынёй Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Як паведамляе прэс-служба палітыка, бакі абмеркавалі захаванне і пашырэнне еўрапейскіх праграм падтрымкі беларускіх незалежных медыя, праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці, культурных ініцыятыў, моладзі і пацярпелых ад рэпрэсій. Паводле слоў Ціханоўскай, незалежныя СМІ штогод ахопліваюць мільёны беларусаў, супрацьстаяць расійскай прапагандзе і дапамагаюць не губляць сувязь са свабодным светам. Яна адзначыла, што праца праваабаронцаў, дзеячаў культуры і адукацыйных праграм дапамагае беларускаму грамадству выстаяць, захаваць еўрапейскую ідэнтычнасць і рыхтавацца да дэмакратычных перамен. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 @liabedzka