Долар і еўра патаннелі на таргах 12 лістапада Курс долара знізіўся да 3,0026 рубля (-0,15%; -0,0044), еўра — да 3,3308 (-0,59%; -0,0198). Юань падаражэў да 4,5143 за 10 (+0,01%; +0,0004), расійскі рубель — да 3,6423 за 100 (+0,06%; +0,0021). На мінулым працоўным тыдні (2–6 лістапада) курс долара вырас на 1,56% (з 2,946 да 2,9921), юаня — на 1,36% (з 4,4266 да 4,4866 за 10), еўра — на 1,39% (з 3,2997 да 3,3455); расійскага рубля — знізіўся на 0,14% (з 3,6635 да 3,6584 за 100). У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР. За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com