У Латвіі распачата амаль 180 спраў за садзейнічанне нелегальнай міграцыі, сярод фігурантаў — беларусы У Лудзенскім краі Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, які перавозіў у салоне і багажніку аўтамабіля Škoda сем чалавек, што незаконна перасеклі мяжу. Распачата крымінальная справа. Паводле звестак ведамства, з пачатку 2026 года памежная ахова распачала 179 крымінальных спраў супраць 121 чалавека за незаконнае перамяшчэнне людзей і садзейнічанне іх нелегальнаму знаходжанню. ☝️На мінулым тыдні пачалі дзейнічаць папраўкі да Крымінальнага закона, якія ўзмацняюць адказнасць за арганізацыю нелегальнай міграцыі і іншыя злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем людзей і іх знаходжаннем у краіне. Цяпер за такое злачынства магчымае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Viesturs Radovics, Delfi