З 2020 года на канец кастрычніка ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.090 НКА — Lawtrend На канец верасня колькасць ліквідаваных арганізацый складала 2.078, жніўня — 2.072, ліпеня — 2.053, чэрвеня — 2.044, траўня — 2.033, красавіка — 2.022, сакавіка — 2.020, лютага — 2.012, студзеня — 1.995; снежня 2025 года — 1.990, 2024-га — 1.891, 2023-га — 1.509, вынікае з агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend. У кастрычніку Lawtrend выявіў інфармацыю пра раней прынятыя рашэнні аб прымусовай ліквідацыі трох фондаў і адной недзяржаўнай установы. Таксама найменш сем НКА прынялі рашэнне пра самастойную ліквідацыю. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 lawtrend.org