У Беларусі не выяўлены новы варыянт каранавіруса — санслужба На гэты момант не зарэгістраваныя выпадкі заражэння новым варыянтам каранавіруса PJ.2.1, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У Беларусі інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу вострых рэспіраторных інфекцый ацэньваецца як нізкая. Пры гэтым хворнасць на 4% перавышае паказчыкі аналагічнага перыяду летась, гаворыцца ў рэлізе. ☝️PJ.2.1 — гэта новы варыянт SARS-CoV-2, які выклікае COVID-19. Ён адносіцца да эвалюцыйнай лініі "амікрон". Упершыню выяўлены ў траўні 2026 года ў канадскай правінцыі Антарыа, дзе стаў адным з самых распаўсюджаных варыянтаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) magnific.com