У Полацку п’яная 70-гадовая пенсіянерка праз помсту падпаліла дом Беларускай праваслаўнай царквы Аб устанаўленні абставінаў забойства 64-гадовай жанчыны пры пажары ў доме ў Полацку, які належаў Беларускай праваслаўнай царкве (Віцебская вобласць) паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Паводле звестак следства, 28 красавіка 2026 года ў МНС паступіла паведамленне аб узгаранні будынка. Пры тушэнні пажару было знойдзена цела 64-гадовай жанчыны. Як сцвярджае СК, 70-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, абліла гаручай вадкасцю і падпаліла жылы пакой, калідор і ганак. Пераканаўшыся, што агонь распаўсюдзіўся, яна пакінула месца здарэння. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Следчы камітэт