КДБ выключыў з пераліку датычных да тэрарызму трох замежнікаў, звязаных з “Аль-Каідай” Тры замежныя грамадзяніны выключаны з пераліку арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, які вядзе Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі. Гэта вынікае з праведзенага “Позіркам” параўнання абноўленага 10 лістапада пераліку з папярэдняй рэдакцыяй ад 16 кастрычніка. Са спісу выключаныя грамадзянін Кувейта Шафі Султан Махамед аль-Аджмі (1973 года нараджэння), грамадзянін Іарданіі Іяд Назмі Саліх Халіль (1974) і Басам Ахмад аль-Хасры (1969 ці прыблізна 1971 года нараджэння), які мае сірыйскае і палестынскае грамадзянства. Усе трое раней знаходзіліся ў санкцыйным пераліку Савета Бяспекі ААН (былі ўнесеныя ў перыяд з 2014 да 2017 года) у сувязі з дзейнасцю сірыйскай групоўкі “Джэбхат ан-Нусра“, звязанай з міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй “Аль-Каіда“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tut.by