На ўездзе ў Гродна ноччу аўтамабіль урэзаўся ў адбойнік і стэлу, загінула 22-гадовая дзяўчына Аб гібелі 22-гадовай пасажыркі ў дарожна-транспартным здарэнні на ўездзе ў Гродна паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Паводле інфармацыі ведамства, аварыя здарылася 11 лістапада каля 2:30 на аўтадарозе М6 Мінск — Гродна. 30-гадовы кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” рухаўся ў напрамку абласнога цэнтра. На ўездзе ў горад ён, як сцвярджаецца, няправільна абраў хуткасць руху, не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў дарожную агароджу. Пасля гэтага аўтамабіль сутыкнуўся з уязной стэлай. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 grodno.mvd.gov.by