Ганну Норкус, якая раней была фігуранткай гучнай крымінальнай справы, Лукашэнка узнагародзіў ордэнам Працоўнай славы Раней яна была абвінавачанай у гучнай крымінальнай справе аб злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, а яе будучы муж — грамадзянін Літвы Вальдэмарас Норкус — быў адным з фігурантаў гэтай справы. Да замужжа Ганна Норкус насіла прозвішча Шарэйка. У 2014 годзе яе затрымалі, калі яна была генеральным дырэктарам птушкафабрыкі і членам Савета Рэспублікі. Дзеля гэтага верхняя палата Нацыянальнага сходу папярэдне пазбавіла яе дэпутацкай недатыкальнасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 https://produkt.by