Ціханоўская: Кіеў стаў прыфрантавым горадам, іншыя еўрапейскія гарады могуць стаць наступнымі "Кіеў стаў прыфрантавым горадам, а іншыя еўрапейскія гарады могуць стаць наступнымі", — заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская 8 кастрычніка, каментуючы наступствы масіраванага расійскага ракетна-дронавага ўдару, які адбыўся напярэдадні. Паводле Ціханоўскай, загінулі як мінімум 32 чалавекі, у тым ліку дзеці. "Трэба ўзмацніць ціск на Расію і павялічыць падтрымку Украіны, каб яна магла абараняць сваю паветраную прастору і перамагчы", — напісала яна ў X. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай