Рыжанкоў абмеркаваў з віцэ-прэм'ерам Туркменістана пытанне аднаўлення авіяспалучэння паміж Мінскам і Ашхабадам Паводле беларускага МЗС, гэта асабліва актуальна з-за росту бізнес-кантактаў і колькасці туркменскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ. Прамое авіяспалучэнне спынілася ўвесну 2020 года з-за пандэміі. Бакі таксама абмеркавалі выкарыстанне Беларуссю транспартных калідораў Поўнач — Поўдзень і Захад — Усход праз Туркменістан і партовай інфраструктуры для дастаўкі тавараў у Каспійскім рэгіёне. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 John Pavelka / wikimedia.org