У Гродзенскай вобласці сілавікі брутальна затрымалі 60-гадовага намесніка дырэктара філіяла прадпрыемства — за хабары На відэазапісе МУС бачна, што затрыманне адбылося на вуліцы, мужчына не супраціўляўся, але яго ўклалі тварам на праезную частку, адзін з сілавікоў спачатку прыдушыў яго шыю рукой, затым упёрся каленам у верхнюю частку спіны. МУС не тлумачыць, чым абумоўлена неабходнасць такога спосабу затрымання з улікам узросту падазраванага. Паводле МУС, мужчына рэгулярна атрымліваў хабары ад прадстаўніка камерцыйнай структуры за лабіраванне падрадчыка. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"