Польшча развівае войскі беспілотных сістэм Новыя вайсковыя часці з'явяцца ў Люблінскім ваяводстве, якое мяжуе з Брэсцкай вобласцю, анансаваў міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Паводле яго слоў, на поўначы рэгіёна, у Лукуве плануецца сфармаваць брыгаду беспілотных сістэм, якая з'явіцца праз "два-тры гады". Да канца 2026 года з кіраўніцтвам аэрапорта Любліна будзе дасягнута дамоўленасць аб размяшчэнні базы верталётаў сухапутных войскаў. Міністр падкрэсліў, што будзе дамагацца таго, каб інвестыцыі ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах атрымалі "абсалютны прыярытэт" у новым бюджаце. Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў 2022 годзе поўнамасштабнай вайне супраць Украіны, а перыядычна ў адрас краін НАТО з боку Беларусі і Расіі гучыць ваяўнічая рыторыка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ministerstwo Obrony Narodowej