Вольна наведваць лясы можна толькі ў трох раёнах у цэнтральнай частцы Беларусі Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Гаворка пра Барысаўскі, Крупскі і Смалявіцкі раёны Мінскай вобласці. На паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці — захоўваецца поўная забарона на наведванне лясоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сацсеткі