Чарговае затрыманне з БПЛА ў памежжы — у Астравецкім раёне Супрацоўнікі Смаргонскай памежнай групы знайшлі “парушальніка з беспілотнікам“ у Астравецкім раёне (Гродзенская вобласць). Як паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта, мужчына затрыманы 1 кастрычніка ў лясным масіве “ў рамках аператыўных мерапрыемстваў”. Пры ім быў знойдзены беспілотны лятальны апарат і камплектуючыя да яго. Акрамя таго, падчас ператрусу па месцы жыхарства знойдзены аўтамабіль Volkswagen, метэазонды і радыёстанцыі. Усе знойдзеныя прадметы канфіскацыі і накіраваны на экспертызу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 gpk.gov.by