Пасол Беларусі абмеркаваў з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Грузіі "далейшае развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва" Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння і пацвердзілі зацікаўленасць у падтрыманні дыялогу і развіцці супрацоўніцтва. Пасол Грузіі ў Мінску Георгій Саганелідзэ апошнім часам актыўна сустракаецца з беларускімі чыноўнікамі — з кіраўніком Палаты прадстаўнікоў, генеральным пракурорам. У верасні ён прадставіў новага паліцэйскага аташэ Давіта Атабегашвілі кіраўніку МУС Кубракову. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Max Kukurudziak / unsplash.com