Палітвязнямі прызнана 12 чалавек, у тым ліку грамадзянін Чэхіі Гэта вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер у адпаведным спісе 888 чалавек. Паводле даных праваабаронцаў, адзiн з iх — Віталь Дзямідчык, мае грамадзянства Чэхіі, дзе пастаянна пражываў з 2006 года. Ён ураджэнец Гродна (нарадзіўся ў 1974 годзе), беларускае грамадзянства таксама захавана. Палітзняволены быў затрыманы 30 чэрвеня 2026-га пасля таго, як прыехаў на радзіму наведаць хворую маці. Падставай для яго крымінальнага пераследу сталі данаты на падтрымку дэмсіл. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"