У Казахстане гарэў пасажырскі аўтобус МАЗ У горадзе Уральск 30 верасня загарэўся пасажырскі аўтобус МАЗ. Калі пажарная частка прыбыла на месца, аўтобус гарэў адкрытым полымем, агонь распаўсюдзіўся на дах прыпынку, аб'яднанага з крамай. Пажар цалкам патушылі. Прычыны ўзгарання не паведамляюцца. Раней падобныя выпадкі з аўтобусамі МАЗ фіксаваліся ў Самары, Архангельску, Тамбове, Уладзіміры і Югре. Аўтобусы ў РФ гараць рэгулярна, але ў апошні час рэдка паведамляецца, чыёй вытворчасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Iлюстрацыя: stoavtolux.by