Жыхар Віцебскай вобласці абвінавачваецца ў нападзе на старшыню сельсавета з бейсбольнай бітай Напад здзейсніў 47-гадовы мужчына, калі чыноўнік разам з камісіяй прыехаў правяраць умовы пражывання ягонага бацькі, паведамляюць "Віцебскія весці". Са спасылкай на пракуратуру паведамляецца, што сын гаспадара дома стаў пагражаць старшыні сельсавета і “ужыў да яго фізічную сілу“ — паспрабаваў ударыць яго бейсбольнай бітай, а затым нанёс удар “у вобласць тулава“. ☝️Распачата крымінальная справа. Мужчыну можа пагражаць да сямі гадоў пазбаўлення волі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) prom.ua