З пачатку года ў Брэсцкай вобласці на выязных пасяджэннях разгледжана 43 справы аб растратах і хабарах Пасяджэнні праводзяцца з запрашэннем працоўных калектываў. Сярод прыкладаў — брыгадзір і трактарыст у Камянецкім раёне, якія хацелі вывезці 14 мяшкоў камбікорму на 570 рублёў, але іх спынілі на выездзе з фермы. У Івацэвіцкім раёне трактарыст зліў 280 літраў дызелю на 660 рублёў. ☝️Раней у Крычаўскім раёне галоўны заатэхнік атрымала 3 гады з адтэрміноўкай за фіктыўныя дагаворы і растрату больш за 10 тыс. рублёў. У Гродзенскай вобласці было ўзбуджана 7 спраў пасля выяўлення ўтойвання ўцечкі 330 тон угнаенняў з уронам 270 тыс. рублёў. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Tingey Injury Law Firm / unsplash.com