РФ выкарыстоўвае беларускую інфраструктуру для правакацый у рэгіёне Балтыйскага мора, сцвярджае Латушка "Важна не мець ніякіх ілюзій з гэтай нагоды: Лукашэнка не "пасрэднік". Лукашэнка — агрэсар і прамы саюзнік Крамля", — цытуе палітыка тэлеграм-канал "Кааліцыя Латушка і Рух "За Свабоду". Павел Латушка таксама адзначыў, што "ў апошні час былі пачаты дзясяткі маштабных ваенных вучэнняў з удзелам узброеных сіл усіх родаў войскаў", а сотні беларускіх прадпрыемстваў працуюць на абарончую прамысловасць Расіі. Ніякіх змен у рэпрэсіўнай унутранай палітыцы не адбываецца, дадаў спікер: "Калі палітычныя зняволеныя выходзяць на свабоду, рэжым адпраўляе ў турму новых людзей на іх месца. Сёння гэта ператварылася ў канвеер рэпрэсій. Шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца штодзённа". ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 mostmedia.io