У прамзоне літоўскага Алітуса знойдзена больш за 15 тыс. пачак цыгарэт, імаверна, дастаўленых з Беларусі па паветры Паводле інфармацыі Служба аховы дзяржаўнай мяжы, 29 верасня супрацоўнікі аддзела крымінальнай выведкі Варэнскага памежнага атрада знайшлі ў Алітусе рэшткі паветранага шара, а таксама пластыкавую трубу з GPS-трэкерам, які кантрабандысты выкарыстоўваюць для вызначэння месцазнаходжання нелегальнага грузу. У скрынках было 15.075 пачакаў цыгарэт NZ Gold і Winston з беларускімі акцызнымі маркамі і без іх. Паводле папярэдніх даных, кошт тавараў з улікам усіх абавязковых да выплаты ў Літве падаткаў складае больш за 83 тыс. еўра. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы