Мытнікі Беларусі не дазволілі незаконна вывезці ў Расію больш за 40 т груш Гомельскія мытнікі спынілі дзве спробы незаконнага вывазу тавараў у РФ ад аднаго перавозчыка. Кіроўцы паказалі дакументы на свежую моркву, але пад ёй былі выяўленыя грушы — больш за 40 т коштам звыш 270 тыс. рублёў. Фітасанітарных сертыфікатаў не было. ☝️Раней Рассельгаснагляд неаднаразова паведамляў пра затрыманне і знішчэнне груш з Беларусі без дакументаў. У лютым беларускія мытнікі выявілі сем фактаў незаконнага перамяшчэння груш у Расію — спынена 140 т коштам каля 960 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба ДМК