НАТО рыхтуецца да "ваеннага сутыкнення" з Расіяй і Беларуссю, якія "гэта разумеюць і робяць захады" — МЗС РФ Прадстаўнік МЗС РФ Аляксей Палішчук заявіў, што пытанні ўмацавання бяспекі Саюзнай дзяржавы абмяркоўваюцца на сталай аснове. Паводле яго слоў, краіны НАТО "не хаваюць, што рыхтуюцца да прамога ваеннага сутыкнення з Расіяй і Беларуссю", а іх рыторыка "падмацоўваецца практычнымі крокамі" — ростам вучэнняў і пагроз. Палішчук адзначыў, што Расія і Беларусь "разумеюць гэта і робяць захады". На беларускай тэрыторыі функцыянуюць аб'яднаная групоўка войскаў, адзіная сістэма СПА, размешчаныя расійская ядзерная зброя і комплексы "Арэшнік". ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 ostro.org