Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў студзені–верасні 2026 года На 4,33% вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за дзевяць месяцаў 2026 года. Гэта чацвёрты паказчык на тэрыторыі былога СССР. Па выніках студзеня–жніўня Беларусь была трэцяй. На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 7,93% (з 78,2267 да 84,4283 рубля), Украіна — 5,84% (з 42,3878 да 44,8624 грыўны) і Малдова — 5,75% (з 16,7925 да 17,7575 лея). Менш вырасла каціроўка долара ва ўдзельнікаў еўразоны Латвіі, Літве, Эстоніі — на 3,48% (з 0,8511 да 0,8624 еўра). ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pexels.com