Беларусы, як і кіпрыёты, выступаюць за "павагу суверэнітэту і самастойнасці краін" — Лукашэнка Пры гэтым ён не згадвае, што сам Кіпр сутыкаецца з непрызнаннем свайго суверэнітэту з боку Турцыі, з якой Мінск падтрымлівае дружалюбныя стасункі. Частку вострава дэ-факта кантралюе самаабвешчаная Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, якую прызнае толькі Анкара. Кіпр — член ЕС, які ўзмацняе санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. З 2022 года ён звяртаецца да "народа Рэспублікі Кіпр", а не да прэзідэнта. ☝️На Кіпры зарэгістравана мноства кампаній, якія вядуць бізнес у Беларусі, у тым ліку падсанкцыйная Dana Holdings. Ціханоўская заяўляла, што больш за 500 беларускіх кампаній маюць кіпрскі капітал і многія звязаныя з рэжымам. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Athina Vrikki / unsplash.com