Рыжанкоў у Нью-Ёрку заклікаў на міжнародным узроўні забараніць абмежаванні на пастаўкі медпрадукцыі падчас надзвычайных сітуацый Ён раскрытыкаваў "пратэкцыянісцкія і ізаляцыйныя меры" Захаду падчас пандэміі, якія, паводле яго слоў, прывялі да парушэння лагістыкі і манаполіі на вакцыны. Аднак, як адзначае "Позірк", гэтыя сцвярджэнні часткова не адпавядаюць фактам. Пра "вакцынны нацыяналізм" казалі міжнародныя арганізацыі, але абмежаванні на экспарт уводзілі і іншыя краіны, напрыклад Індыя. Беларускія ўлады самі зрабілі стаўку на расійскія і кітайскія прэпараты, адмовіўшыся ад заходніх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"