Затрыманага беларуса Льва Міхеева грузінскія ўлады выслалі ў Арменію, дзе ён таксама затрыманы “Я спрабаваў сёння здзейсніць стандартную працэдуру замены ID-карты”, — распавёў “Позірку” Міхееў. Але замест гэтага яго затрымалі. Беларусу прапанавалі два варыянты: “выкінуць у кайданках з Грузіі” або добраахвотна яе пакінуць, самому абраўшы, куды ехаць. На армянскай мяжы ён быў затрыманы, бо знаходзіцца ў базе міждзяржаўнага вышуку краін СНД на запыт Мінска. “Грузія становіцца дзяржавай яшчэ больш бяспраўнай, чым была раней, на жаль”, — пракаментаваў сітуацыю “Позірку” беларускі праваабаронца Раман Кісляк. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Асабісты архіў Рамана Кісляка, адмыслова для "Позірку"