Закупка ЗША “крывавага калію” ў Беларусі стане падтрымкай агрэсіі РФ, лічыць прэм’ер канадскай правінцыі Саскачэван Гэта будзе азначаць падтрымку агрэсіўных дзеянняў Расіі супраць Украіны, заявіў 21 верасня прэм’ер-міністр канадскай правінцыі Саскачэван Скот Мо. “Больш за 40 краін — Канада і яе саюзнікі — увялі санкцыі супраць Беларусі за падтрымку ўварвання ваеннага злачынцы Пуціна ва Украіну, — напісаў кіраўнік урада правінцыі на ў сацсетках. — Купляць “крывавы калій” у Беларусі — значыць падтрымліваць расійскую агрэсію”. “Гэта няправільна і не мае сэнсу. Увесь гэты калій спачатку давядзецца дастаўляць праз Расію, далей — праз акіян, а пасля праз тэрыторыю ЗША — фермерам Сярэдняга Захаду. Няўжо нехта верыць, што беларускі “крывавы калій”, дастаўлены праз Расію, будзе больш танны, экалагічны ці этычны, чым калій з Саскачэвана — адсюль, з Паўночнай Амерыкі?” — задаўся ён пытаннем адносна эфектыўнасці плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 clearerimages.co