Мытня Латвіі выявіла ў вагоне з рудой на мяжы з Беларуссю 100 тыс. кантрабандных цыгарэт Пра гэта паведаміла 22 верасня Мытнае ўпраўленне Дзяржаўнай службы даходаў Латвіі. Скрыні з 5 тыс. пачакаў цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі знаходзіліся пад пластом руды. Нелегальны груз быў выяўлены падчас агляду цягніка 20 верасня на мытні чыгуначнага пункта пропуску Індра (з боку Беларусі Бігасава). Паводле даных ведамства, сума нявыплачаных падаткаў складае больш за 29,9 тыс. еўра. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 мытня Латвіі