Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 5 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Ніводная краіна ЕС не можа ўдзельнічаць у калійнай здзелцы ЗША з Беларуссю Ніводная дзяржава Еўрапейскага саюза “не можа быць часткай пагаднення, якое ўзгадняе ЗША, аб імпарце беларускіх угнаенняў”, заявіў літоўскаму грамадскаму вяшчальніку LRT 22 верасня ў Нью-Ёрку міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс. “Тое, што адбываецца паміж ЗША і Беларуссю, — гэта двухбаковыя стасункі. Тое, якія санкцыі здымаюць ЗША, наўпрост не звязана з дзеяннямі Еўрапейскага саюза і яго санкцыйнай палітыкай. Таму мы разглядаем гэтую заяву [амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пра калійную здзелку з Беларуссю] як пытанне двухбаковых стасункаў, якое нас наўпрост не закранае”, — падкрэсліў чыноўнік. Паводле слоў кіраўніка літоўскай дыпламатыі, ён праінфармаваў афіцыйных асоб ЗША пра тое, што дзейны рэжым санкцый Еўрасаюза забараняе аб’яднанню не толькі імпартаваць беларускія ўгнаенні, але і ствараць умовы для іх транзіту па тэрыторыі дзяржаў — членаў ЕС. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 медыяслужба Еўракамісіі

Views over time

020040060022 Sep 10:1712 Nov 01:4352322 Sep 10:17: 0 views12 Nov 01:43: 523 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
22 Sep 2026, 10:170
12 Nov 2026, 01:43523

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.