Швейцарскі суд пачаў разглядаць скаргу на апраўдальны вырак экс-байцу САХР Гараўскаму, датычнаму да гучных знікненняў 22 верасня пачаўся апеляцыйны працэс па справе былога байца спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) Юрыя Гараўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. "У 2023 годзе суд палічыў яго паказанні недастаткова надзейнымі і апраўдаў паводле абвінавачанняў у гвалтоўных знікненнях і перашкодах правасуддзю. Сваякі зніклых палітыкаў не пагадзіліся з гэтым рашэннем і дамагаюцца абвінаваўчага выраку ў дачыненні да Гараўскага”, — гаворыцца ў паведамленні. У 2019 годзе былы баец САХР Гараўскі заявіў у СМІ, што 7 траўня 1999 года быў у складзе г.зв. “эскадрона смерці”, які на загад камандзіра САХР Дзмітрыя Паўлічэнкі выкраў і забіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня таго ж года — палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Tingey Injury Law Firm / unsplash.com