☝️ "Аналітыка ад Позірку". Дональд Трамп заявіў пра жаданне ЗША купляць беларускі калій, каб збіць кошты для амерыканскіх фермераў і дыверсіфікаваць пастаўкі. Тым часам Аляксандр Лукашэнка імкнецца максімальна выгадна падаць гэтую тэму падчас перамоваў са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам, намякаючы на дэфіцыт аб'ёмаў і патрабуючы вярнуць заблакаваныя грошы. Аднак на шляху стаяць еўрапейскія санкцыі і пазіцыя краін Балтыі. Амерыка можа ціснуць на Вільнюс і Рыгу, а ў якасці кампрамісу разглядаецца нават ідэя звязаць транзіт калію з вывозам украінскага збожжа. Пры гэтым падобны гешэфт паміж Мінскам і Вашынгтонам наўрад ці прыйдзецца па душы Маскве, якая кантралюе цяперашнія лагістычныя ланцужкі і канкуруе з Мінскам на калійным рынку. Пра тое, як разгортваецца гэтая калійная інтрыга і чаму беларускаму аўтакрату даводзіцца лавіраваць паміж ЗША і Расіяй, чытайце ў матэрыяле для @pozirkonline палітычнага аналітыка Аляксандра Класкоўскага. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку