Рыжанкоў накіраваўся ў Нью-Ёрк на мерапрыемствы Генасамблеі ААН Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў накіраваўся ў Нью-Ёрк “для ўдзелу ў мерапрыемствах сегмента высокага ўзроўню” Генеральнай Асамблеі ААН, паведаміла 21 верасня прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства. Чакаецца, што чыноўнік выступіць на пасяджэнні Генасамблеі. У рамках яго візіту таксама анансаваныя “запуск перагаворнага працэсу па праекце Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі”, двухбаковыя сустрэчы, перамовы з кіраўніцтвам ААН; удзел у “тэматычных мерапрыемствах на палях сегмента высокага ўзроўню Генасамблеі ААН” ды інш. 20 верасня паведамлялася, што дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская накіравалася ў Нью-Ёрк для ўдзелу ў мерапрыемствах Генасамблеі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 медыяслужба ААН / стоп-кадр: "Позірк"