ЗША працуюць над буйной здзелкай па куплі калію ў Беларусі Аб гэтым 21 верасня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Truth Social прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. “Цана будзе істотна ніжэйшая за тую, якую мы цяпер плацім Канадзе, — гэта вельмі добрая навіна для нашых фермераў і ўладальнікаў ранча. Дзякую за ўвагу да гэтага пытання!” — адзначыў палітык. Адметна, што раней у гэты дзень Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімірам Арлоўскім заявіў, што Мінск не можа паставіць у ЗША вялікіх аб’ёмаў калійных угнаенняў, бо вырабленая прадукцыя ўжо звязаная кантрактамі на гэты год з іншымі краінамі. “Мы нават калі б захацелі паставіць некуды на іншыя, заходнія рынкі, проста гэтых аб’ёмаў няма — усё закантрактавана”, — сказаў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷WAAY 31 News і СТБ / стоп-кадры і калаж: "Позірк"