Стрэльбы з боепрыпасамі і незаконныя рыбалоўныя снасці канфіскаваныя ў 67-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна Арсенал агнястрэльнай зброі і незаконныя рыбалоўныя снасці канфіскавалі ў 67-гадовага жыхара Маладзечанскага раёна супрацоўнікі міліцыі і прыродаахоўнай інспекцыі, паведаміла 21 верасня УУС Мінскага аблвыканкама. Паводле інфармацыі ведамства, дома ў мужчыны было знойдзена чатыры стрэльбы, больш за 300 патронаў розных калібраў, 600 г пораху, а таксама каля 70 м рыбалоўнай сеткі, рыбалоўны пад’ёмнік і рагатка для здабычы рыбы, якія забаронена выкарыстоўваць. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Sebastian Pocieha / unsplash.com