Працэдуру ўвозу тавараў у РФ з Беларусі паводле сістэмы СПЧТ плануецца спрасціць Мінск і Масква распрацоўваюць дакументы, якія, як чакаецца, спросцяць працэдуру ўвозу ў Расію з Беларусі паводле сістэмы пацвярджэння чакання пастаўкі тавараў (СПЧТ), заявіў па выніках даклада Аляксандру Лукашэнку 21 верасня старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. “Больш за тры месяцы нашы партнёры выкарыстоўваюць гэтую сістэму, — нагадаў чыноўнік прадстаўнікам дзяржСМІ пра СПЧТ, якая запрацавала 1 чэрвеня. — Мы бачым, што пэўная нязручнасць для беларускіх экспарцёраў, вядома, маецца ў частцы кантролю на расійска-беларускай мяжы. Але нейкай сур’ёзнай праблемы мы не бачым. Так, пэўная колькасць машын, невялікая, літаральна паўпрацэнта, вяртаецца з улікам таго, што няма адпаведнага дакумента”. Паводле сцвярджэння Арлоўскага, дакументы “саюзнага ўзроўню”, якія распрацоўваюцца разам з РФ, спросцяць працэдуру і палепшаць сітуацыю для беларускіх экспарцёраў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com