За арганізацыю нелегальнай міграцыі і махлярства ў Гродзенскай вобласці будуць судзіць траіх грамадзян Беларусі Фігуранты абвінавачваюцца ў махлярстве, самавольным прысваенні ўлады службовай асобы і арганізацыі незаконнай міграцыі, паведаміла Генпракуратура. Паводле версіі абвінавачання, адзін з мужчын даставіў на аўтамабілі групу замежнікаў у "загадзя агаворанае месца". Там іх сустрэў другі фігурант, пераапрануты ў форму памежніка. Пасля гэтага абвінавачаныя "завалодалі маёмасцю мігрантаў амаль на 1,5 тыс. рублёў і зніклі". Акрамя таго, у чэрвені 2025 года адзін з абвінавачаных "сумесна са сваёй 24-гадовай знаёмай за ўзнагароджанне дапамагаў пяці мігрантам незаконна пераходзіць мяжу". Да суда абвінавачаныя знаходзяцца на волі, пад падпіскай аб нявыездзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Генпракуратура