Сістэму апавяшчэння насельніцтва правераць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях У Брэсцкай вобласці праверка адбудзецца 22 верасня з 12 да 13 гадзін. "Будуць уключацца электрасірэны, пройдзе перахоп УКХ-FM-вяшчання на тэрыторыі вобласці", паведамляе ўпраўленне МНС. На тэрыторыі Гомельскай вобласці абсталяванне будуць правяраць 24 верасня з 11 да 13 гадзін. ☝️Брэсцкая вобласць, якая мяжуе з Украінай і Польшчай, застаецца сёлета лідарам па колькасці праверак сістэмы апавяшчэння. Там трывожны сігнал выпрабоўвалі 16 разоў. У Гомельскай вобласці праверкі праводзяцца штомесяц. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 news9.com