ЕАБР звязвае зніжэнне тэмпу росту ВУП Беларусі з сітуацыяй у сельгасвытворчасці Зніжэнне росту беларускай эканомікі да 1,9% у гадавым вымярэнні ў студзені — жніўні ў параўнанні з 2,1% у студзені — ліпені звязана з запавольваннем росту сельгасвытворчасці, "ахаладжэннем актыўнасці" ў прамысловасці і будаўніцтве, гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця. Пры гэтым аналітыкі банка лічаць, што эканоміку краіны падтрымлівае спажывецкі попыт. Гэта пацвярджае паскарэнне росту рознічнага тавараабароту з 8,1% да 8,4%. У выніку ЕАБР пацвердзіў зроблены ім у жніўні прагноз, што рост беларускай эканомікі "пры адсутнасці новых шокаў" па выніках 2026 года можа перавысіць 2%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: 1prof.by