Ад пачатку года ў Беларусі здарылася больш за 5 тыс. пажараў — даныя МНС Ад пачатку 2026 года ў Беларусі зарэгістравана 5.062 надзвычайныя сітуацыі — на 6,97% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (з 1 студзеня да ранку 19 верасня 2025 года — 4.732), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС. Прыродны характар мела 21 надзвычайная сітуацыя, або 0,41% (у гадавым вымярэнні абсалютная колькасць не змянілася), тэхнагенны — 5.041, або 99,59% (было 4.711; рост на 7%). Пераважная колькасць тэхнагенных НС — пажары. Ад пачатку года іх зарэгістравана 5.036, або 99,49% усіх надзвычайных сітуацый (4.707; +6,99%). ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Raquel Raclette / unsplash.com