Грамадзянін Літвы затрыманы польскімі памежнікамі — спрабаваў вывезці ў Беларусь скрадзены Audi Q8 Аб канфіскацыі на мяжы з Беларуссю аўтамабіля Audi Q8 коштам каля 355 тыс. злотых (больш за 93 тыс. долараў) паведамляецца на сайце Падляскага аддзела Памежнай аховы Польшчы. Адзначаецца, што 16 верасня ў пункце пропуску Кузніца (з беларускага боку — Брузгі) памежнікі спынілі для праверкі 58-гадовага грамадзяніна Літвы, які спрабаваў вывезці аўтамабіль з Польшчы. У ходзе праверкі высветлілася, што Audi Q8 лічыцца ў Шэнгенскай інфармацыйнай сістэме як транспартны сродак, скрадзены на тэрыторыі Польшчы. Аўтамабіль 2023 года выпуску канфіскаваны, кіроўца затрыманы. Матэрыялы перададзеныя паліцыі для далейшага расследавання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 podlaski.strazgraniczna.pl