Пасля скарачэння пераліку тавараў, цэны на якія рэгулююца, паскорыўся рост інфляцыі ў непрадуктовым сегменце — ЕАБР У Беларусі паскарэнне росту цэн фіксуецца да 3,2% у жніўні (у гадавым вымярэнні) пасля 2,9% месяцам раней, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. Эксперты звярнулі ўвагу на тое, што гэта "адбываецца пасля скарачэння пераліку тавараў, якія падпадаюць пад цэнавае рэгуляванне". Тым не менш, ЕАБР чакае, што па выніках года інфляцыя захаваецца "ніжэй за гранічны параметр Нацыянальнага банка". ☝️Раней паведамлялася, што спажывецкія цэны ў жніўні 2026 года знізіліся на 0,1%. Прадукты харчавання за месяц патаннелі на 0,8%, непрадуктавыя — падаражэлі на 0,5%, паслугі — на 0,3%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: Аляксандр Кулеўскі / sb.by