На трохдзённых вучэннях тэрытарыяльных войскаў двух раёнаў Мінскай вобласці адпрацуюць барацьбу з дыверсантамі Зборы тэрытарыяльных войскаў Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці завершацца трохдзённымі камандна-штабнымі вучэннямі (14–16 верасня), вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства абароны. “Асаблівая ўвага будзе нададзеная ўзаемадзеянню тэрытарыяльных войскаў з органамі ўнутраных спраў, падраздзяленнямі ўнутраных войскаў, а таксама атрадамі народнага апалчэння падчас аховы важных аб’ектаў, забеспячэння ваеннага становішча і барацьбы з дыверсійнымі групамі”, — адзначыла ведамства. Зборы тэрытарыяльных войскаў у згаданых раёнах Мінскай вобласці пачаліся 25 жніўня; у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці — 26 жніўня; у Гомелі, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці, а таксама ў Заводскім раёне Мінска — 1 верасня. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Удзельнікі збораў тэрытарыяльных войскаў у Барысаве. Архіўнае фота: "Мінская праўда"