Рыжанкоў зрабіў акцэнт на санкцыях, выступаючы на саміце БРІКС у Нью-Дэлі Арганізацыя БРІКС “імкліва становіцца адным з найбольш аўтарытэтных інстытутаў сусветнай большасці і глабальнай аб’яднаўчай сілай, якая актыўна фарміруе справядлівы светапарадак”, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, выступаючы 13 верасня ў Нью-Дэлі на саміце БРІКС. Як адзначае прэс-служба МЗС, Рыжанкоў узяў слова на адкрытым пасяджэнні саміту на тэму “Устойлівасць, інавацыі, супрацоўніцтва і доўгатэрміновае развіццё: фарміруючы будучыню для інклюзіўнага глабальнага росту”. Развіццё арганізацыі, паводле слоў кіраўніка знешнепалітычнага ведамства, “сустракае жорсткае супраціў”: “Мы назіраем усё большы ціск на краіны БРІКС з боку тых, хто працягвае імкнуцца да глабальнага дамінавання. Нас пастаянна спрабуюць запалохаць санкцыямі, эканамічнымі, гандлёвымі і фінансавымі абмежаваннямі, нелегітымнымі тарыфамі і іншымі мерамі прымусу”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МЗС