У Літве абвяшчалі паветраную трывогу праз меркаваны БПЛА — аказалася, што прычынай стала чарада птушак Нацыянальны цэнтр кіравання крызісамі Літвы (НЦКК) абвясціў 13 верасня “магчымую паветраную трывогу” (жоўты ўзровень небяспекі), паведамляе партал Delfi. У паветранай прасторы Літвы, як адзначаецца, быў зафіксаваны меркавана дрон. Пра пагрозу былі аператыўна інфармаваныя жыхары Вільнюса, а таксама Вільнюскага, Тракайскага і Электрэнскага раёнаў. У 13:37 Узброеныя сілы Літвы паведамілі, што “пагроза мінула”. Пры гэтым жыхароў прасілі “сачыць за далейшай інфармацыяй і намеціць найбліжэйшае сховішча, у якое можна пайсці ў выпадку паветранай трывогі”. “Небяспекі няма, людзі могуць быць спакойныя. Па сутнасці, пагрозы больш няма”, — заявіў LRT кіраўнік НЦКК Вілмантас Віткаўскас. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com