Мінулай ноччу ў Літву заляцеў неапазнаны аб’ект — меркавана з Беларусі “Неапазнаны лятаючы аб’ект” зафіксаваны мінулай ноччу ў паветранай прасторы Літвы, паведамляе партал Delfi. Адзначаецца, што радары літоўскіх вайскоўцаў зафіксавалі аб’ект у 4:05 у раёне горада Варэна, у 4:25 ён пакінуў тэрыторыю Літвы, заляцеўшы ў Калінінградскую вобласць (РФ). “Верагодна, ён трапіў на тэрыторыю Літвы з Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷evroflag.by