👆"Аналітыка ад Позірку". Лукашэнка падрыхтаваў для амерыканцаў дзве прынады — калій і ядзерныя матэрыялы. Напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Дональда Трампа Джона Коўла Лукашэнка абмаляваў некалькі тэм, па якіх Мінск гатовы таргавацца з Вашынгтонам. Першая — беларускі калій. Лукашэнка заявіў, што Беларусь ужо грузіць партыю ўгнаенняў для ЗША. Амерыканцы сапраўды зацікаўленыя ў дыверсіфікацыі паставак: цяпер каля 85% імпартнага калію ў ЗША прыпадае на Канаду. Другая — ядзерныя матэрыялы. Лукашэнка заявіў, што Мінск гатовы супрацоўнічаць з Вашынгтонам у сферы ядзернай бяспекі. Верагодна, гаворка ідзе пра запасы высокаўзбагачанага ўрану, якія засталіся ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў. Наколькі гэтыя прапановы могуць зацікавіць Трампа і што Беларусь можа атрымаць узамен, аналізуе палітычны аглядальнік "Позірку" Аляксандр Класкоўскі 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку